Хто такi Ўладзімір Казанкоў? 
Бацька мой служыў у марскiм флоце, i нарадзiўся я ў Баку, вучыўся ў мясцовай школе. Потым сям'я пераехала ў Крым, дзе я жыў доўгi час i скончыў звычайную сярэднюю школу. Там i збiраўся паступаць на мiлiцыянера. Я добра здаў усе псiхалагiчныя тэсты, фiзiчную падрыхтоўку, але запрашэнне здаваць экзамены да мяне не прыйшло.
Журфак БДУ
Я этнiчны беларус, i мы вярнулiся на гiстарычную Бацькаўшчыну, у Чачэрск. Праз год знаёмая прапанавала ехаць у Мiнск здаваць экзамены. Яна дала мне кнiжку "Зборнiк ВНУ", i высветлiлася, што на журфак БДУ трэба здаваць амаль такiя ж экзамены, як на мiлiцыянера ва Украiне. Але для факультэта журналiстыкi патрэбныя артыкулы.
Я пайшоў у газету "Чачэрскi веснiк" i напiсаў лiрычную замалёўку пад назвай "У прыродзе ўсё гарманiчна", а пасля яшчэ некалькi нататак. Цяпер да паступлення на журфак усё было гатова. I ў мяне атрымалася, пытаннi на iспытах трапiлiся тыя, якiя я добра ведаў.
Стыпендыю выплачвалi ў памеры 20 тысяч рублёў (каля 10 долараў на той час). Хапала яе на тыдзень. Вопратка ў мяне таксама была старая, хадзiў у чаравiках i трэнiках, аднагрупнiкi пасмейвалiся, але я асаблiва не пераймаўся. Па праграме ва ўнiверсiтэце таксама паспяваў з цяжкасцю. Перш-наперш не ведаў беларускай мовы, але быў энтузiязм, i ў вынiку вельмi хутка нацыянальную мову вывучыў. У вынiку атрымаў за вынiковы тэст 8 балаў.
Інтернэт дапамог вывучыць інтэрнэт
Да iнтэрнэту я прыйшоў не адразу. Спачатку ў студэнцкiя гады працаваў на рынку "Ждановiчы" грузчыкам. Так зарабiў 400 долараў i набыў першы камп'ютар, якi пацiху асвойваў, выкарыстоўваючы iнфармацыю з iнтэрнэту. Паралельна з навучаннем падпрацоўваў будаўнiком. Аднойчы вяртаўся ў студэнцкi iнтэрнат з Фанiпаля, дзе будавалi катэдж, i раптам зразумеў — хопiць, прыйшоў час зарабляць грошы галавой, раз ужо вучуся ў галоўнай ВНУ краiны.
Непасрэднае напiсанне артыкулаў у газеты не надта мяне вабiла, адпiскi рабiць не хацелася. За сур'ёзныя матэрыялы ў шмат якiх газетах мала плацяць. Я вырашыў пайсцi iншым шляхам, стварыў свой СМI ў iнтэрнэце — сайт пра начное жыццё ў Мiнску. Наведваў вечарыны ў сталiчных клубах, пiсаў з iх рэцэнзii, знайшоў фатографаў, якiя бясплатна рабiлi здымкi. Наведвальнiкам вечарынаў раздаваў вiзiтоўкi з надпiсам "Вашы фотаздымкi ў iнтэрнэце".
Гэтак жа я пазней пераключыўся на канцэрты. Наведвальнасць сайта вырасла да 1000 чалавек за суткi, што на той час было нямала. Аднак праект перастаў быць для мяне цiкавым, i я зрабiў iншы сайт — усё пра Iталiю: нерухомасць, туры, людзi. Аформiў дакументы на iндывiдуальнага прадпрымальнiка, што-нiшто зарабляў рэкламай, якую давалi на гэты сайт. Дзякуючы гэтым праектам, я навучыўся прыцягваць аўдыторыю, рабiць дызайн.
Праца інтэрнэт-рэдактарам ў СМІ
Пазней зразумеў, што хачу працаваць менавiта з iнтэрнэт-версiямi вядомых сродкаў масавай iнфармацыi. Размясцiў аб'яву ў iнтэрнэце, праца знайшлася за адзiн дзень — запрасiлi ў газету "Комсомольская правда" в Беларуси".
Лiтаральна праз некалькi месяцаў я быў прызначаны загадчыкам iнтэрнэт-аддзела, наведвальнасць сайта пачала хутка расцi. У вынiку за паўтара года ўдалося раскруцiць рэсурс у чатыры разы — з 5000 наведвальнiкаў за суткi да 20000. "Камсамолка" на той час займала першае месца сярод усiх iнфармацыйных сайтаў краiны.
Праўда, развiваць такiя праекты не надта складана. У выданнi шмат расiйскiх матэрыялаў, працуе вялiкая каманда журналiстаў. Тым не менш, мяне цiкавiла праца з сур'ёзнымi, сацыяльнымi матэрыяламi. Таму, калi я даведаўся, што ў аддзеле iнтэрнэт-вяшчання тэлеканала СТБ ёсць вакансiя, пайшоў туды працаваць. На той час сайт СТБ меў невысокiя рэйтынгi — 500-700 наведвальнiкаў за суткi.
Цяпер нас наведвае прыкладна 5000 чалавек за суткi. Калi з'яўляюцца нейкiя "выбуховыя" матэрыялы, то да 10 000 чалавек.
Найперш мы пачалi дагаджаць людзям, адказваць на ўсе пытаннi, якiя задавалiся праз форум. Выстаўляць на сайт усе цiкавыя перадачы. Зрабiлi забаўляльныя праекты. Напрыклад, людзi дасылаюць нам фотаздымкi з дзецьмi, i пра пераможцаў мы здымаем сюжэты. Зрабiлi блогi вядучых. Навiны пачалi выстаўляць як мага больш аператыўна. Афармляць iх сталi згодна з найноўшымi сусветнымі тэхналогiямi. Урэшце мы наладзiлi супрацоўнiцтва з найлепшымi пошукавымi службамi. Ды i кiраўнiк дырэкцыi спецпраектаў тэлеканала Генадзь Салдатаў спрыяў развiццю сайта.
Якiя iнтэрнэт-праекты раскруцiць лягчэй за ўсё
У iнтэрнэце шмат лянiвых людзей, большасць цiкавяцца рэфератамi, парнаграфiяй i бясплатнай музыкай. У iнтэрнэце чалавек пераўтвараецца ў ананiма. I калi фактар ананiмнасцi спалучаецца, скажам, з "жоўтымi" сенсацыямi, то гэта сапраўдная бомба. Часта на сайты такiя матэрыялы выстаўляюцца пад маскай задавальнення попыту чытачоў. Дык калi чалавек, скажам, педафiл, што, яго цiкаўнасць неабходна задавальняць? Найперш неабходна выхаваць у людзях густы.
Iнтэрнэт-практы выцiснуць папяровыя выданнi з рынку?
Смерцi друкаваных СМI пакуль не прадбачыцца. З'явiлiся спецыялiзаваныя выданнi, якiя карыстаюцца попытам. Калi iнфармацыйныя друкаваныя СМI памруць, то аналiтычныя будуць жыць. Нават мне не заўсёды хочацца глядзець у ноўтбук i ламаць вочы. Друкаваныя выданнi чытаць куды больш прыемна.
Беларускую журналiстыку многiя крытыкуюць, маўляў, адстае ад узроўню заходнееўрапейскай, расiйскай, украiнскай. Як рэанiмаваць нашы СМI?
На мой погляд, гэта меркаванне вельмi эмацыйнае — але праблема ёсць. Датычыцца яна не толькi Беларусi, але i, напрыклад, Вялiкабрытанii. Па звестках даследчай кампанii GFK Grоuр, паказчык даверу да СМI з боку насельнiцтва там не большы за 17 %.
Праблема ў тым, што ў сучасных газетах мала аналiтычных матэрыялаў. Рыхтаваць iх вельмi складана, а плацяць за такую працу не заўсёды адэкватна. Таму для газет характэрна iнфармацыйная хваля, якая ў тым лiку звязана з нiзкiм узроўнем палiтычнай культуры.
Навуковая дысертацыя, якую я рыхтую, якраз закранае гэта пытанне. Часта журналiсты не бачаць цэлай карцiнкi, вырываюць словы чыноўнiкаў з кантэксту, i тыя выглядаюць недарэчна. Журналiсты часта не ведаюць, чые iнтарэсы яны адстойваюць, не разумеюць, што журналiстыка павiнна абслугоўваць грамадзян, а не асобных бiзнэсменаў альбо чыноўнiкаў. Важна, каб у нас нарэшце з'явiлiся штодзённыя аналiтычныя iнтэрнэт-СМI, якiя былi б арыентаваныя выключна на iнтарэсы грамадзян.
Каб маладыя журналiсты дакладна вызначалi, якiя iнтарэсы стаяць за тым цi iншым СМI, у Iнстытуце журналiстыкi БДУ пад кiраўнiцтвам Васiля Вараб'ёва чытаюцца курсы па так званай медыяадукацыi.
Будучыня ў беларускай журналiстыкi ёсць.
ДАВЕДКА "ЗВЯЗДЫ"
Уладзiмiр Казанкоў, 27 гадоў, жанаты.
Рыхтуе да абароны кандыдацкую дысертацыю на тэму "Палiтычная культура журналiста i iнфармацыйная бяспека ў грамадстве".
Выкладчык кафедры сацыялогii журналiстыкi Інстытута журналiстыкi БДУ.
Прызнаны найлепшым рэдактарам тэлеканала "Сталiчнае тэлебачанне" за 2009 год.
Па матэрыялах артыкула Яўгена Валошына ў газеце “Звязда”. Студзень 28, 2010.
Tags:
Yahoo Pipes
Yahoo Pipes
Видео со мной
-
МОНЕТИЗАЦИЯ САЙТА
Сайт частной газеты должен продавать не информацию, а рекламу
-
ФОТОКОНКУРСЫ
Для чего нужны фотоконкурсы на сайте телеканала?
-
ОНЛАЙН-КОНФЕРЕНЦИИ
Впервые на сайте СТВ я провел онлайн конференции
-
БЛОГИ
Для чего нужны блоги на сайте телеканала?
-
FEEDBACK ИЛИ SPAM?
Руководство сайта гостелеканала должно не спама бояться, а развивать обратную связь со зрителями.
-
КОВОДСТВО
Инструкция по пользованию сайтом телеканала
-
ЛЕКЦИЯ В ВИТЕБСКЕ
Сайт госСМИ должен быть сайтом для людей